23 снежня 2024, панядзелак, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Мы назіраем трэніроўку «эскадронаў смерці»

42
Андрэй Саннікаў: «Мы назіраем трэніроўку «эскадронаў смерці»

Рэжым Лукашэнкі развязаў вайну супраць народа, а гэта непазбежна прывядзе да краху дыктатуры, упэўнены лідэр «Еўрапейскай Беларусі».

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў зрабіў заяву ў сувязі з узмацненнем рэпрэсіяў супраць апазіцыі ў краіне.

«Апошні ўсплёск агрэсіі і гвалту ў дачыненні да дэмакратычнай апазіцыі Беларусі сведчыць пра тое, што рэжым знаходзіцца ў апошняй стадыі свайго існавання. Няздольнасць вырашыць эканамічныя праблемы, няздольнасць абараніць здароўе людзей падчас небяспечнай пандэміі, адсутнасць жадання рэфармаваць палітычную сістэму Беларусі – усё гэта пацвярджае сутнасць рэжыму і яго поўнае банкруцтва. Смерці актывістаў дэмакратычнага руху, давядзенне да самагубства праваабаронцаў, пагрозы журналістам і апошнія два выпадкі выкрадання моладзевых лідэраў дэманструюць рэальнае, а не паказное аблічча рэжыму Лукашэнкі. Усё гэта адбываецца толькі з-за папушчальніцтва Еўропы, з-за таго, каб дагадзіць нейкім імгненным інтэрасам еўрапейцы заплюшчваюць вочы на абуральнае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі», - заявіў палітык у інтэрв'ю charter97.org.

На думку Саннікава, сёння мы проста назіраем трэніроўку «эскадронаў смерці», якія адпрацоўваюць свае метады, перш за ўсё, на моладзі.

«Такая беспакаранасць стала вынікам таго, што справы аб знікненні ў Беларусі палітыкаў, грамадскіх дзеячоў і журналістаў не расследуюцца. А еўрапейцы лічаць за лепшае заплюшчваць вочы на тое, што расследаванне гэтых справаў было адным з патрабаванняў аднаўлення стасункаў з Лукашэнкам. Усё больш відавочным становіцца, што цяперашняя ўлада Беларусі не пераадолее эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя выклікі і будзе спрабаваць дзейнічаць знаёмымі ёй метадамі: узмацненнем рэпрэсіяў супраць іншадумцаў. Сёння нам як ніколі неабходна праяўляць цвёрдасць і рашучасць у адстойванні сваіх прынцыпаў, абараняць правы і свабоды грамадзянаў. Падлашчвацца да рэжыма, які пераходзіць усе межы дазволенага, проста злачынства. Нам неабходная салідарнасць. Рэжым Лукашэнкі развязаў вайну супраць народа Беларусі, а гэта непазбежна прывядзе да краху дыктатуры», - упэўнены лідэр «Еўрапейскай Беларусі».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках