23 снежня 2024, панядзелак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

93% беларусаў не давяраюць заспакойваючым заявам чыноўнікаў

36

Ашаламляльнымі сталіся вынікі галасавання падчас учорашняга ток-шоў «Выбар» на тэлеканале АНТ.

Праграма была прысвечаная эпідэміі свінога грыпу, які лютуе ва ўсіх без выключэння суседніх з Беларуссю краінах, і толькі беларускія чыноўнікі запэўніваюць, што ў нас ад свінога грыпу не паміраюць.

Так, падчас ток-шоў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Валянціна Качан паабяцала не хаваць інфармацыю ў выпадку смерці кагосьці ад «канкрэтнага грыпу».

«Я проста хачу запэўніць, што, калі мы будзем перакананыя на 100%, што ў нас гэты канкрэтны чалавек памёр ад менавіта гэтага канкрэтнага грыпу, я ведаю, што мы ў абавязковым парадку адразу гэта зафіксуем і дамо сродкам масавай інфармацыі», - заявіла Качан.

Па словах Качан, яе «крыху бянтэжыць гэты падыход, калі людзі, напэўна, ацэньваючы гэтую сітуацыю, дзесьці сумняюцца ў тым, што звесткі, якія сёння дае Міністэрства аховы здароўя, дакладныя».

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач паўтарыла раней агучаную інфармацыю пра 59 лабараторна пацверджаных выпадкаў захворвання грыпам А (Н1N1), які называюць таксама свіным грыпам.

Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а таксама пяці расейскім інстытутам дадзенае даручэнне вывучаць змяненне віруса грыпу, яго геннага складу, каб «усёткі зразумець прычыну» хуткага развіцця ўскладненняў у шэрагу выпадкаў, асабліва пры познім звароце па дапамогу, «таму што сапраўды сёння вельмі складана адказаць на ўсе пытанні так канкрэтна і проста».

Паводле інфармацыі начальніка аддзела першаснай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людмілы Жылевіч, усе выпадкі смерці ад пнеўманіі вывучаныя лабараторна. Вынікі паказваюць, што гэта «змяшаная інфекцыя».

Усе, хто захварэў на свіны грып, выздараўліваюць, апошнія пяць чалавек выпісваюцца з інфекцыйнага шпіталя «літаральна сёння-заўтра», паведаміла Жылевіч.

У канцы праграмы былі абвешчаныя вынікі тэлефоннага галасавання. 93% рэспандэнтаў не вераць у благадушша беларускіх чыноўнікаў і лічаць, што сапраўдную сітуацыю ад іх хаваюць.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках