23 снежня 2024, панядзелак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя патрабуе вызваліць ад пасады міністра аховы здароўя

15

Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі выступіла з заявай з нагоды эпідэміі свінога грыпу ў Беларусі.

АГП патрабуе ад урада вызваліць ад займаемай пасады міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Партыя яшчэ месяц таму звярталася да міністра с папярэджаннем пра бяду, што набліжаецца. Прэс-служба партыі падае вытрмыкі са зварота старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, накіраванага ў міністэрства задоўга да пачатку панікі і масавага захворвання людзей.

«Мы інфармаваны пра тое, што робяць адпаведныя структуры ў Гішпаніі, ФРГ, Швецыі, але не маем інфармацыі, а што робіцца ў Беларусі, каб пазбегнуць эпідэміі небяспечнага захворвання. Будзем удзячныя вам за прадстаўленую інфармацыю па дадзенай праблеме. Просім таксама праінфармаваць, ці маюцца магчымасці для правядзення масавай вакцынацыі насельніцтва. Відавочна, што праблема не вырашыцца сама па сабе. Каб пазбегнуць горшага заўтра, трэба распачаць прэвентыўныя дзеянні ўжо сёння».

АГП лічыць, што на парадку дня «стаіць пытанне пра персанальную адказнасць кіраўнікоў міністэрства аховы здароўя». Акрамя гэтага ўраду прапануецца «неадкладна звярнуцца па дапамогу ў Еўрапейскі звяз для атрымання вакцыны і правядзенні кропкавай вакцынацыі тых катэгорый, якія працуюць ва ўмовах збору вялікай колькасці людзей».

Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі таксама настойвае на прадстаўленні пэўнай інфармацыі пра эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне. «Людзі маюць права ведаць, што адбываецца ў рэчаіснасці і якіх наступстваў чакаць у будучыні».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках