У Іране паліцыя расстраляла дэманстрацыю апазіцыі
9- 4.11.2009, 12:00
4 лістапада ў цэнтры Тэгерана сілавымі метадамі была разагнаная дэманстрацыя праціўнікаў Ахмадзінежада.
Сотні прыхільнікаў лідэра іранскай апазіцыі Міра Хасэйна Мусаві сабраліся на галоўнай вуліцы Тэгерана на акцыю пратэсту, прысвечаную 30-й гадавіне штурму амерыканскай амбасады ў Іране. Яны выказалі свой пратэст супраць палітыкі Махмуда Ахмадзінежада. Як паведамляе «Бі-бі-сі», відавочцы распавядаюць, што ў адказ на выкрыкі «Смерць дыктатарам» паліцыя пачала дубінкамі разганяць тых, хто сабраўся.
Неўзабаве іранская паліцыя пачала страляць па прыхільніках апазіцыі. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у выніку атрымалі раненні некалькі чалавек. Звестак пра загінулых пакуль не паступала. Незадоўга да таго, як пачаць страляць, паліцыя ўжыла слёзатачывы газ супраць апазіцыянераў.
Нагадаем, што першыя акцыі пратэсту адбыліся ў Іране ў чэрвені гэтага года пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, на якіх, паводле афіцыйных дадзеных, перамог Махмуд Ахмадзінежад.
Апазіцыя пра фальсіфікацыю галасавання і тысячы людзей вышлі мітынгаваць на вуліцы Тэгерана.
Паліцыя жорстка супрацьстаяла правядзенню акцыяў, ахвярамі сутыкненняў дэманстрантаў з сіламі правапарадку сталі каля 20 чалавек, больш за 100 параненыя, больш за 450 арыштаваныя.