25 снежня 2024, Серада, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка-немцам: «Мы не пойдзем на прыватызацыю ўласнасці за бясцэнак»

37

«Мы, прагінаючыся, не папаўзем у Еўразвяз», - заявіў беларускі дыктатар на сустрэчы з прадстаўнікамі нямецкага бізнэсу.

«Той, хто так думае – моцна памыляецца. Не трэба меркаваць, што Беларусь пойдзе на прыватызацыю сваёй уласнасці за бясцэнак», - сказаў Лукашэнка, падчас сустрэчы з дэлегацыяй дзелавых колаў Нямеччыны, перадае «Інтэрфакс» змест прэс-рэліза, дасланага прэс-службай беларускага правіцеля.

«Прыходзьце да нас і працуйце так, як вы працуеце на нямецкай зямлі. І тады ў нас усё атрымаецца. Вы павінны бачыць у беларусах самых добрых сяброў. Беларуская зямля для вас мусіць стаць гэтак жа роднай, як нямецкая», - адзначыў Лукашэнка.

Беларускі правіцель таксама заявіў, што ў сваім дыялогу з Брусэлем Менск «не сыходзіць з таго, што Беларусі няма куды падзецца і мы, прагінаючыся, папаўзем у Еўразвяз». «Гэта цалкам не так. Мы сыходзім з прагматычных пазіцый. Бо мы з Еўразвязам сённа гандлюем не менш, чым з Расеяй. А любы эканамічны працэс мусіць быць забяспечаны працэсам палітычным і дыпламатычным», - сказаў Лукашэнка.

Правіцель таксама адзначыў, што Беларусь будзе ўдзячна нямецкаму боку за кансультацыю і дапамогу ў пытаннях, звязаных з уступленнем у СГА. «Аднак перад тым як інтэгравацца ў гэтую арганізацыю, Беларусі хацелася б вырашыць з Еўразвязам пытанні пра лібералізацыю мытных пошлін на беларускія тавары», - заявіў ён.

У сваю чаргу кіраўнік Усходняга камітэта нямецкай эканомікі Клаўс Мангольд заявіў, што ў дзелавым супрацоўніцтве Беларусі і Нямеччыны не можа быць «лішніх тэм». «Нямеччына сёння як ніколі зацікаўлена ў развіцці добрых адносінаў з Беларуссю. Сёння гаворка ідзе пра тое, каб рэфармаваць гэты фундаментальны інтарэс ва ўзаемавыгодныя праекты», - сказаў Мангольд.

У прыватнасці, паводле яго, і Беларусь, і Нямеччына зацікаўлены ў скарачэнні спажывання нафты і прыроднага газу.

«Мяркую, што ў выпадку паспяховага супрацоўніцтва ў сферы альтэрнатыўнай энергетыкі, мы маглі б дамагчыся эканоміі энергетычных выдаткаў на 30-40%», - заявіў старшыня камітэта.

Напрыканцы сустрэчы бакі дамовіліся пра тое, што найбліжэйшым часам будуць прапрацаваныя канкрэтныя праекты, і пра вынікі будзе дакладзена Лукашэнку ў канцы першага квартала 2010 года, паведамілі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках