29 снежня 2024, Нядзеля, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску афіцыйна абвешчаная эпідэмія грыпу

72
У Менску афіцыйна абвешчаная эпідэмія грыпу

У сувязі з перавышэнне парога захворвання ў Менску з 6 лістапада абвешчаная эпідэмія грыпу і вострых рэспіраторна-вірусных захворванняў.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у Менскам гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Гэта другая ў 2009 годзе эпідэмія грыпу і ВРВІ ў Менску - у канцы студзеня - пачатку лютага года ў Беларусі быў уведзены комплекс эпідэмічных мерапрыемстваў у сувязі з перавышэннем парога захворвання. Чарговую эпідэмію чакалі ў пачатку студзеня, патлумачылі эпідэміёлагі.

Сітуацыя з эпідэміяй свінога грыпу ў краіне застаецца няпэўнай. Як ужо паведамляў сайт www.charter97.org, што ўвечары 4 лістапада афіцыйныя СМІ са спасылкай на Мінздароўя паведамілі, што ў Беларусі пачаўся сезонны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. У краіне сёлета тых, хто захварэў, амаль на 70% больш, чым у папярэднім годзе.

Адначасова ў краіне расце колькасць захворванняў на пнеўманію, адзначылі ў Мінздароўя. Агульная колькасць тых, хто захварэў на пнеўманію - 2154 чалавека. Смяротных выпадкаў за апошнія два тыдні - 19.

У цэлым па краіне, паводле афіцыйнай інфармацыі, выяўлена 85 выпадкаў свінога грыпу, 31 чалавек знаходзіцца ў шпіталях, 47 чалавек ужо паправіліся. У 7 з 19 пацыентаў, якія памерлі ад пнеўманіі, выяўлены вірус A/H1N1.

Відавочна, на самой справе ў Беларусі значна больш людзей хворыя на свіны грып, чым афіцыйна абвешчаныя 85. Як раней паведамлялі ў Мінздароўя, абсалютная большасць тых, хто захварэў на пнеўманію, не здаюць аналізы на свіны грып. Варта таксама адзначыць, для параўнання, што сярэдняя сусветная смяротнасць ад свінога грыпу – значна менш за 1 адсотак.

У Беларусі сёння, нават паводле афіцыйных дадзеных, колькасць тых, хто захварэў на свіны грып, у 4,5 разы больш чым ва Украіне. Пры гэтым у аптэках адсутнічаюць усе неабходныя для лячэння грыпу прэпараты, уключаючы «Таміфлю» - лекі, якім сёння ратуецца ўвесь свет ад віруса А/H1N1. У беларускіх аптэках няма самога неабходнага – марлевых павязак, аксалінавай мазі і нават аскарбінавай кіслаты.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках