23 снежня 2024, панядзелак, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх аптэках па-ранейшаму не хапае супрацьвірусных лекаў

9

У аптэках Менска заяўляюць, што ў іх назіраецца дэфіцыт лекаў ад вірусных інфекцыяў.

Як паведамляе БелаПАН, у шэрагу аптэкаў заявілі, што супрацьвірусныя прэпараты (арпетол, арбідол, аксалінавая мазь) паступяць, магчыма, 10 лістапада.

Як паведамлялася раней, на мінулым тыдні РУП «Белфармацыя» накіраваў у канцэрн «Белбіяфарм» ліст з просьбай павялічыць вытворчасць шэрагу супрацьгрыпозных сродкаў у сувязі з падвышаным попытам. Прадстаўнікі канцэрна запэўнівалі, што фармацэўтычная прамысловасць гатовая цалкам задаволіць гэты запыт.

Як паведаміла намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белфармацыя» Святлана Крук, паступленне ў аптэчную сетку арпетола і аксалінавай мазі намечанае на гэтым тыдні.

«У канцы мінулага тыдня на прадпрыемствах распачатая напрацоўка гэтых лекаў, зараз яны праходзяць праверку на якасць», — паведаміла спецыліст. Яна таксама адзначыла, што ў аптэках ёсць у наяўнасці супрацьвірусны сродак «Ангрымакс» беларускай кампаніі «Менскінтэркапс».

Нагадаем, што паводле афіцыйных звестак у Беларусі выяўленыя 102 выпадкі захворвання на вірус грыпу А/Н1N1. Як паведамляў сайт charter97.org, 4 лістапада Мінздароўя паведамляў пра 85 выпадкаў заражэння на свіны грып. З іх, паводле дадзеных міністэрства, памерлі 7 чалавек. Аднак лічба тых, хто захварэў можа быць значна большай, бо вядома, што аналізы на наяўнасць віруса А/Н1N1 здаюць далёка не ўсе хворыя на пнеўманію.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках