24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васілевіч не стаў выклікаць Лукашэнку на допыт

32

Генпракуратура не мае інфармацыю пра скажэнне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.

Як паведамляе БелаПАН, у адказе на зварот групы беларускіх апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў пра тое, што Лукашэнка сфальсіфікаваў вынікі прэзідэнцкіх выбараў, гаворыцца: Генеральная пракуратара не валодае дакументальнымі дадзенымі пра скажэнне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.

У лісце, падпісаным генеральным пракурорам Рыгорам Васілевічам, таксама заяўляецца «пра адсутнасць дадзеных пра нейкія іншыя парушэнні палажэнняў Выбарчага кодэкса, дапушчаных пры падліку галасоў і абвяшчэнні вынікаў выбараў».

Зварот групы апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу па факце заявы Аляксандра Лукашэнкі пра фальсіфікацыю вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года быў перададзены ў Генпракуратуру 24 кастрычніка.

Сярод тых, хто падпісаўся пад зваротам – экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, былы старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб, рэжысёры Віктар Дашук і Юрый Хашчавацкі, прафсаюзныя лідэры Аляксандр Ярашук і Аляксандр Бухвостаў, палітыкі Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка, Мікалай Статкевіч, Віктар Івашкевіч, Яраслаў Раманчук і іншыя.

Падставай для звароту сталі выказванні Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваныя 27 жніўня ў расейскай газеце «Известия»: «За мяне на апошніх выбарах прагаласавала, да ведама, 93%. І я прызнаўся пасля, калі на мяне проста пачалі ціснуць, што мы фальсіфікавалі выбары. <…> Я аддаў каманду, каб не 93% было, а дзесьці там 80, я не памятаю, колькі. Бо за 90% - гэта ўжо псіхалагічна не ўспрымаецца. Але гэта была праўда».

«Гэта ўжо другое публічнае прызнанне ў фальсіфікацыі вынікаў галасавання, зробленае Аляксандрам Лукашнкам, таму яго словы не могуць заставацца без рэакцыі грамадскасці, праваахоўных огранаў Беларусі і міжнароднай супольнасці», — гаворыцца ў звароце.

«Мы прасілі правесці расследаванне па факце канкрэтнай заявы, зроблнеай Лукашэнкам, -- адзначыў Анатоль Лябедзька. – Васілевіч абавязаны запрасіць Лукашэнку і ўзяць у яго тлумачэнні, каму, калі і з якой мэтай ён аддаваў распараджэнне змяніць выніковыя лічбы галасавання. На жаль, гэтага зроблена не было. Гэта дае падставы сцвярджаць, што ў 2010-2011 гадах у Беларусі вынікі галасавання на мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах зноў будуць сфальсіфікаваныя».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках