25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскія шпіталі пачалі дастаўляць людзей з абмаражэннямі

Супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі за мінулыя суткі даставілі ў медустановы Менска 4 чалавекі з дыягназам «пераахаладжэнне».

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» на станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Менска.

«З вуліцаў Менска за мінулыя суткі былі дастаўленыя 4 чалавекі з дыягназам «пераахаладжэнне», трое з іх знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення», удакладнілі на станцыі.

Медыкі адзначылі, што, «як правіла, ахвярамі халадовых траўмаў з'яўляюцца людзі, якія, не адолеўшы выпітай дозы спіртнога, доўгі час знаходзяцца без руху на марозе».

На станцыі парэкамендавалі людзям, якія працягу доўгага часу знаходзяцца на марозе, сагравацца не спіртнымі напоямі, а гарачай гарбатай ці кавай. Медыкі патлумачылі, што алкаголь зніжае адчувальнасць канечнасцяў, падвышае цеплавылучэнне.

Урачы нагадалі, што ў выпадку змяненняў колеру скурных покрываў варта звярнуцца па медыцынскую дапамогу ў паліклінікі, дзе пацярпелага прымуць без талона, ці да ўрачоў хуткай дапамогі.

Медыкі таксама парэкамендавалі закрываць органы дыхання ў марознае надвор'е, насіць сухія шкарпэткі, абутак, не абмяжоўвае рухі, цёплую вопратку.

Змёрзлыя канечнасці ўрачы рэкамендуюць адаграваць не ў гарачай вадзе, а паступова ў цёплым памяшканні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках