29 снежня 2024, Нядзеля, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС прапанаваў правесці «ноч цвярозасці» напярэдадні Новага года

62

Міністэрства ўнутраных спраў выступіла з прапановай забараніць у навагоднюю ноч продаж спіртнога пасля 21.00.

Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандр Барсукоў.

«МУС Беларусі рыхтуе прапанову абмежаваць продаж спіртнога да 21.00 (у навагоднюю ноч), у тым ліку ў крамах, дзе продаж алкаголю цяпер дазволены кругласутачна», — сказаў Аляксандр Барсукоў.

Традыцыйна рэалізацыя спіртных напояў будзе забаронена ў радыусе 500 м ад правядзення масавых мерапрыемстваў за дзве гадзіны да іх пачатку.

Барсукоў падкрэсліў, што забарона тычыцца таксама піва і шампанскага.

Нагадаем, што ў Беларусі апошнім часам усё часцей аб'яўляюць пра чарговы День цвярозасці. Улады фактычна ўвялі сакрэтны, не замацаваны нарматыўнай базай «сухі» закон. Дні цвярозасці сталі праводзіцца ва ўсіх гарадах краіны ледзь не штомесяц. У Менску з 23:00 да 08:00 нельга набыць піва, гарэлку і пладова-ягадныя віны. У рэгіёнах у шапіках забараняюць прадаваць піва, у Менску ж шапікі зусім знеслі.

Далей усіх у імкненні ацверазіць нацыю пайшла, мабыць, Генпракуратура, прапанаваўшы пераарыентоўваць вінаробныя прадпрыемствы на выпуск сокаў. Ці стане гэта ініцыятыва новай мерай па барацьбе з алкагалізмам і ці прынясе належны эфект, пакуль невядома.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках