26 снежня 2024, Чацвер, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прымежны рэжым з ЕЗ не спрошчаны па віне беларускага боку

6

Беларускія ўлады зацягваюць падпісанне пагаднення з Літвой аб спрошчаным перасоўванні жыхароў прымежных раёнаў.

Пра гэта ў Еўрапарламенце падчас дэбатаў аб сітуацыі ў Беларусі заявіў еўрадэпутат ад Літвы Юстас Палецкіс, паведамляе БелаПАН.

Мяркуецца, што жыхары Беларусі і Літвы, якія пражываюць на адлегласці да 50 км ад мяжы, змогуць перасякаць яе дзякуючы спецыяльным дазволамі, якія будуць каштаваць 20 еўра і выдавацца на пяць гадоў.

На літоўскай тэрыторыі ля мяжы з Беларуссю, на якой будзе дзейнічаць такі дазвол, пражывае каля 800 тыс. чалавек. На беларускім баку гэтым рэжымам змогуць скарыстацца прыкладна 600 тыс. грамадзянаў.

Чакалася, што пагадненне будзе падпісанае 16 верасня ў Вільні падчас візіту ў Літву Аляксандра Лукашэнкі. Паводле інфармацыі літоўскага боку, Менск папрасіў час для завяршэння ўнутраных працэдураў.

Вядзецца праца над падобным пагадненнем паміж Беларуссю і Польшчай. У пачатку лістапада амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін заявіў, што яно можа быць падпісанае «у найбліжэйшыя месяцы».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках