25 снежня 2024, Серада, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк прызнаўся: Знешні доўг дасягнуў рэкорднай лічбы

34

Сукупны знешні доўг Беларусі, паводле дадзеных на 1 кастрычніка, склаў 19 мільярдаў 298,5 мільёнаў даляраў.

Такім чынам з пачатку 2009 года сукупны знешні доўг павялічыўся на 4 млрд. 144,4 млн., ці 27,3%. У тым ліку за трэці квартал доўг вырас на 1 млрд. 674,3 млн. даляраў (9,5%). Такія дадзеныя апублікаваў Нацыянальны банк, перадае БелаПАН.

У структуры сукупнай знешняй запазычанасці знешні доўг органаў дзяржкіравання павялічыўся на 977 млн. даляраў (27,2%) да 4 млрд. 574,2 млн. даляраў на 1 кастрычніка 2009 года.

Знешні доўг органаў грашова-крэдытнага рэгулявання за гэты ж перыяд дасягнуў 2 млрд. 520,6 млн. даляраў, павялічыўшыся ў 5,9 раза з пачатку года.

Знешняя запазычанасць камерцыйных банкаў вырасла на 38,7 млн. даляраў (1,3%) і на 1 кастрычніка склала 3 млрд. 119,8 млн. даляраў.

Знешні доўг іншых сектараў эканомікі дасягнуў 8 млрд. 325,3 млн. даляраў, павялічыўшыся за студзень-верасень на 998,6 млн. (13,6%).

Прамыя інвестыцыі (межфірмавае крэдытаванне) выраслі з пачатку года на 39,4 млн. даляраў (5,4%) і на 1 кастрычніка склалі 758,6 млн.

Варта адзначыць, што з улікам чарговага транша крэдыту Міжнароднага валютнага фонду, які паступіў у лістападзе ў памеры амаль 700 млн., сукупны знешні доўг Беларусі ўжо пераадолеў 20 млрд. даляраў. Да канца гэтага года ў краіну можа паступіць яшчэ адзін транш крэдыту МВФ у памеры каля 700 млн. даляраў.

Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе з сябе нявыплачаную суму фактычных бягучых і неабумоўленых абавязальніцтваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/ці адсоткаў дэбіторам у будучы перыяд часу і якая ўяўляе з сябе абавязальніцтвы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.

У праекце бюджэту на 2010 год знешнія крэдыты запланаваныя ў памеры 1,1 млрд. даляраў. Як відаць, гаворка ідзе пра сродкі, пра якія ўрад ужо дамовіўся. Так, каля 800 млн. даляраў Беларусь плануе атрымаць ад МВФ у межах крэдыту стэнд-бай. Яшчэ каля 300 млн. даляраў — гэта крэдыты замежных дзяржаваў і іншыя замежныя крэдыты.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках