23 лiстапада 2024, Субота, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў: Выразных дамоўленнасцяў з Расеяй па кошце газу не дасягнута

19

«Мы прытрымваемся сваёй пазіцыі, расейскі бок мае сваю пазіцыю», - заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі.

Беларусь разлічвае дамовіцца з Расеяй аб умовах пастаўкі нафты і газу ў 2010 годзе да канца снежня гэтага года, сказаў сёння журналістам Андрэй Кабякоў, перадае «Інтэрфакс».

«Я думаю, што па ўмовах пастаўкі нафты будуць выпрацаваныя часовыя ўмовы імпарту ў пачатковы перыяд 2010 года. Пасля гэтага будуць узгодненыя ўмовы па пастаўцы нафты з улікам уступлення ў сілу палажэнняў Мытнага саюза», - сказаў ён.

Віцэ-прэм'ер таксама канстатаваў, што бакі пакуль не дасягнулі выразных дамоўленасцяў па ўмовах пастаўкі расейскага газу ў Беларусь у 2010 годзе. «Па газе перамовы працягваюцца. Мы прытрымліваемся сваёй пазіцыі, расейскі бок мае сваю пазіцыю», - сказаў Кабякоў.

Чыноўнік таксама паведаміў, што ўрад Беларусі працягвае разгляд магчымага падвышэння кошту камунальных паслугаў для насельніцтва з пачатку 2010 года і ўвязвае яго з умовамі пастаўкі энерганосьбітаў у краіну.

«Пакуль рашэнне па камунальных плацяжах з пачатку 2010 года не падрыхтаванае. Тэма разглядаецца, але рашэнне не прынятае, пакуль не скончаныя перамовы па ўмовах пастаўкі энерганосьбітаў у Беларусь з пачатку 2010 года», - сказаў Кабякоў.

Ён лічыць заўчасным каментаваць магчымы ўзровень падвышэння кошту жыллёва-камунальных паслугаў. «Давайце пакуль не будзем прагназаваць, на колькі будуць падвышаныя тарыфы - на ці пяць даляраў, ці на сем даляраў», - дадаў ён.

Як паведамлялася, у бюджэце Беларусі на 2010 год закладзены сярэдні кошт газу на ўзроўні $166 за 1 тыс. куб. м. У чацвёртым квартале 2009 года кошт паставак складае $122 за 1 тыс. куб. м. У адпаведнасці з чатырохгадовым кантрактам на пастаўку газу, у 2010 годзе Беларусь павінна атрымаць газ са зніжкай у памеры 10% ад сярэднееўрапейскага кошту, з улікам розніцы кошту транспартоўкі. Беларускі бок падчас перамоваў ініцыюе захаванне зніжкі, якая дзейнічала ў 2009 годзе. Па кантракце, гэтая зніжка павінна была складаць 20%, але па дамоўленасці бакоў фактычна зніжка складае 30%, гэта значыць узровень, які быў прадугледжаны кантрактам на 2008 год.

Беларуска-расейскае міжурадавае пагадненне аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь дзейнічае ў перыяд 2007- 2010 гадоў.

Па стане на 17 снежня 2009 года адсутнічае афіцыйна падпісаны дакумент, які вызначае ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусі з 1 студзеня 2010 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках