25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «палатачнікі» незадаволены «картай паляка»

64

«Дэпутаты» прапануюць правесці парламенцкія слуханні з нагоды выдачы польскімі ўладамі грамадзянам Беларусі «карты паляка».

«Карта паляка» выклікае недавер і ўносіць разлад паміж нашымі людзьмі», заявіў дэпутат «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі Міхаіл Арда, падчас адказаў урада на пытанні «парламентароў», перадае «Інтэрфакс».

«Чаму нашых людзей пачынаюць дзяліць? Хто даў права польскаму боку вызначаць беларускія органы, якія могуць выдаваць даведкі для наступнага атрымання «карты паляка?», спытаў Арда.

Ён прапанаваў «даць прававую адзнаку выканання закона Польшчы на тэрыторыі Беларусі, вывучыць пытанне пра незаконную дзейнасць консульскіх службаў Польшчы пры выдачы «карты паляка», якія парушаюць тым самым Венскую канвенцыю».

У сваю чаргу «дэпутат» Віктар Гумінскі, звяртаючыся да міністра юстыцыі Віктара Галаванава, спытаў: «ці могуць атрымліваць «карту паляка» беларускія грамадзяне, якія працуюць у праваахоўных органах, камітэце дзяржбяспекі»?

На думку «дэпутата», «гэта катэгорыя грамадзян, атрымліваючы «карту паляка», аўтаматычна прыцягвае да сябе ўвагу з боку польскіх спецслужбаў».

Адказваючы на дадзеныя пытанні, кіраўнік Мінюста Беларусі пагадзіўся з тым, што «дзяржслужачыя, вайскоўцы, супрацоўнікі КДБ не павінны прымаць дапамогу, ільготы ад замежнай дзяржавы». Кажучы пра польскі закон пра «карту паляка» В.Галаванаў падкрэсліў, што «гэты дакумент закранае інтарэсы дзяржавы, унутраную стабільнасць».

Міністр юстыцыі заявіў, што ў выпадку адпаведнага даручэння, яго ведамства падрыхтуе заключэнне па пытанні выканання закона Польшчы пра выдачу «карты паляка» беларускім грамадзянам.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках