25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снегапады працягнуцца да сярэдзіны тыдня (Фота)

Найбольш інтэнсіўныя снегапады праходзяць у Гомельскай, месцамі Магілёўскай і Менскай абласцях.

Снегапады ў Беларусі працягнуцца да сярэдзіны гэтага тыдня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

«У першай палове тыдня маразы пад уплывам больш цёплых паветраных масаў, якія паступаюць з Заходняй Еўропы, будуць слабець і снега значна падсыпле. Сёння найбольш інтэнсіўныя снегапады адзначаюцца ў Гомельскай, месцамі па Магілёўскай і Менскай абласцях», - сказалі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

За суткі вышыня снежнага покрыва ў некаторых раёнах Беларусі павялічылася на 7-10 см. Больш за ўсё снега прыйшлося на Гомельскую вобласць (у Жыткавічах вышыня снежнага покрыва дасягнула 13 см, Лельчыцах - 17 см, Гомелі - 8 см), паўднёваўсходнія раёны Берасцейскай і Магілёўскай абласцей (да 12 см).

У цэнтральнай аператыўнай дыспетчарскай службе дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацыяў адзначылі, што дарожныя службы ў найбліжэйшыя дні будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. «Пакуль ніякіх надзвычайных здарэнняў не зафіксавана, забяспечаная праходнасць транспартных сродкаў, рух не спыняўся».

Усяго ў мінулыя суткі на ўборцы снега на рэспубліканскіх і міжнародных магістралях былі задзейнічаныя 1125 адзінак снегаачышчальнай тэхнікі і 807 адзінак саляпескаразмеркавальнікаў, выдаткавана каля 10,2 тыс.т пяшчана-салянай сумесі.

Фота stimulphoto.livejournal.com

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках