29 верасня 2024, Нядзеля, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На помнік Сталіну ў Менску сабралі 475 даляраў

36

Беларускія камуністы адсвяткавалі 130-годдзе з дня нараджэння савецкага тырана Іосіфа Сталіна.

Ушанаваць памяць правадыра беларускія камуністы сабраліся на так званай Лініі Сталіна.

«Да помніка Сталіну ўсклалі кветкі і вянкі, затым на тэрыторыі комплексу адбылася канферэнцыя, прысвечаная Сталіну», распавёў «Інтэрфаксу» дырэктар комплексу «Лінія Сталіна» Аляксандр Мятла.

Ён растлумачыў, што ў мерапрыемствах з нагоды 130-годдзя Сталіна прынялі ўдзел прадстаўнікі камуністычных партый Беларусі і грамадскага аб'яднання «За Саюз і Камуністычную партыю Савецкага Саюза» (ЗС КПСС).

Кіраўнік ЗС КПСС Леанід Школьнікаў заявіў, што кветкі і вянкі былі таксама ўскладзены да бюста Сталіна ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Менску.

«Сталін столькі зрабіў для беларускага народа, што, несумнеўна, годны памяці. Наша аб'яднанне заклікае аднавіць у Менску помнік Сталіну - не меншы, чым Леніну (вышыня помніка Леніну на цэнтральнай плошчы Менска складае 7 метраў). З гэтай мэтай мы нядаўна адкрылі рахунак у банку ў беларускіх рублях і еўра. Ужо паступілі 1 млн.333 тыс. (каля $475) і 49 еўра», -- заявіў Школьнікаў.

Ён сказаў, што беларускі народ «абавязаны Сталіну выратаваннем ад генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны», а таксама аднаўленнем Менска пасля вайны. Сярод «заслуг» Сталіна суразмоўца агенцтва назваў «стварэнне БССР і захаванне беларускай нацыі».

Школьнікаў адмовіўся растлумачыць той факт, што большасць дзяржаўных дзеячаў БССР (у перыяд з 1922 па 1937 гады) загінулі. «Усе гэтыя нібы рэпрэсіі - у рамках паняцця «антысталінізм». Гэта дыверсія, хлусня і паклёп», -- заявіў Школьнікаў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках