25 снежня 2024, Серада, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Эстоніі: Беларусы павінны ездзіць у Еўропу без віз раней за расейцаў

10

У першую чаргу бязвізавы рэжым ЕЗ павінен усталяваць з краінамі «Усходняга партнёрства».

«Тут палітычная логіка абсалютна зразумелая: у пытанні спрашчэння візавага рэжыму з Расеяй можна і трэба пасоўвацца наперад. Але наўрад палітычна мэтазгодна вырашаць гэтае пытанне з Расей хутчэй, чым з краінамі Усходнягя партнёрства», - сказаў кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Паэт у інтэрв’ю «Інтэрфаксу».

На думку Паэта, гэта будзе несправядліва ў дачыненні да краін-партнёраў, у якіх перавагі ў супрацоўніцтве з ЕЗ, а правы не меншыя за Расею. У сувязі з гэтым ён крытычна паставіўся да нядаўняй заявы свайго італьянскага калегі Франка Фраціні пра тое, што Расея можа атрымаць права на бязвізавы рэжым з ЕЗ ужо ў 2010 годзе.

На думку Фраціні, у сувязі з уступленнем у дзеянне Лісабонскай дамовы Італія здолее правесці гэтае пытанне ў ЕЗ кваліфікаванай большасцю, у той час як раней патрабавалася б дасягненне кансэнсусу. Паэт выказаў думку, што ў вырашэнні гэтага пытання неабходна будзе дамагчыся згоды ўсіх краін Еўразвяза.

«Знешняя палітыка ЕЗ – адна з нешматлікіх сфер, дзе патрабаванні кансэнсусу застаюцца ў сіле і пасля ўступлення Лісабонскай дамовы», - падкрэсліў кіраўнік эстонскай дыпламатыі.

«Усходняе партнёрства» з’яўляецца праектам, прапанаваным Еўразвязам, галоўная мэта якога – збліжэнне ЕЗ з шасцю краінамі былога СССР: Украінай, Малдовай, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй і Беларуссю.

Старт гэтага праекта, які прадугледжвае палітычнае і эканамічнае збліжэнне з Еўразвязам, але які не прадугледжвае магчымасці сяброўства ў ЕЗ, быў дадзены на саміце краін-удзельніц праекта ў траўні 2009 года ў Празе.

У рамках праекта шасці былым савецкім рэспублікамі да 2013 года будзе вылучана дадатковая фінансавая дапамога ў памеры 350 млн. еўра.

«Усходняе партнёрства» скіравана на палягчэнне перамоваў па стварэнні зон свабоднага гандлю, а таксама па падпісанні пагадненняў аб партнёрстве і спрашчэнні візавых рэжымаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках