Лукашэнка зрабіў сабе вакацыі?
31- 24.12.2009, 11:22
Адправіўшыся з працоўным візітам на нефармальны саміт у Казахстан, Аляксандр Лукашэнка, падобна, на працу так і не вярнуўся.
Яго калядныя «вакацыі», верагодна, праходзяць на казахскім горналыжным курорце, дзе і сустракаліся кіраўнікі краін АДКБ, пра што прэс-служба беларускага кіраўніка сціпла замоўчвае, адзначае «Белорусский партизан».
Прэс-служба Лукашэнкі спрабуе стварыць бачнасць прысутнасці першай асобы на працоўным месцы. Пачынаючы з 19 снежня, Лукашэнка не з'яўляецца на экране і нагадвае пра сябе толькі рознымі зваротамі. Так, за пяць дзён ён выдаў праз прэс-службу:
Віншаванне прэзідэнту Індыі з днём нараджэння;
Зварот да ўдзельнікаў аператыўнага сходу Узброеных сіл;
Віншаванне кардыёхірургу Леа Бакерыю з юбілеем;
Віншаванне японскаму Імператару з днём нараджэння;
Віншаванне прэзідэнту Азербайджана з днём нараджэння;
Віншаванне беларускім каталікам з Раством Хрыстовым.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка сёлета ўжо паспеў адпачыць на курортах Сербіі і Сочы.