25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пятніцу ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне

3

Штармавое папярэджанне ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я ў Беларусі зрабілі сіноптыкі.

Пра гэта паведаміў парталу «Інтэрфакс» у чацвер начальнік службы метэапрагнозаў рэспубліканскага гідраметэацэнтра Беларусі Дзмітры Рабаў.

- Мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, парывы ветра да 15-18 метраў у секунду, а таксама галалёд і галалёдзіца на дарогах чакаюцца ў найбліжэйшую пятніцу ў Беларусі. У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я на гэты дзень зроблена штармавое папярэджанне, паведаміў Рабаў.

«У Менску чакаецца такі ж галалёд, як і ў мінулую сераду», удакладніў спецыяліст. Пры гэтым ён паведаміў, што «мокры снег, дождж пры тэмпературы паветра каля нуля і ніжэй, парывы ветра - гэта ідэальныя ўмовы для ўтварэння галалёду». Акрамя гэтага, у найбліжэйшую пятніцу ў асобных раёнах раніцай прагназуюцца туманы, уначы тэмпература будзе мінус 1-7 градусаў, удзень - мінус 1 - плюс 5, па паўднёвым захадзе рэспублікі ў дзённыя гадзіны да плюс 6- 8 градусаў, паведаміў Рабаў.

У суботу-нядзелю ў Беларусь пачне паступаць больш халоднае паветра, але моцнага пахаладання не будзе. «У гэтыя дні чакаецца месцамі мокры снег, пераходзячы ў дождж, туманы, галалёдзіца, на захадзе рэспублікі - узмацненне ветра да 15-18 метраў у секунду», паведаміў Рабаў.

На працягу наступнага тыдня характар надвор'я істотна не зменіцца, дзённая тэмпература паветра чакаецца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, начная - ад нуля да мінус 7 градусаў, паведаміў Рабаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках