27 снежня 2024, Пятніца, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітжаўнеру Андрусю Цянюту забаранілі чытаць незалежную прэсу

На актывіста «Маладога фронту» працягваюць аказваць ціск у вайсковай частцы.

Як нагадвае mfront.net, каля тыдня таму Андруся Цянюту перавялі ў элітную частку мабільных сіл (ВДВ) у Віцебск. Да гэтага палітжаўнер служыў у полацкай частцы.

У вайсковай частцы на Андруся Цянюту пачалася новая хваля ціску з боку начальства: галоўнага ідэолага Віталя Мысляўца і начальніка часткі Аляксея Чарнухі.

Віталь Мыслявец трымае маладафронтаўца пад узмоцненым кантролем і адсочвае ўсе яго кантакты, сустрэчы з роднымі і сябрамі. Што датычыць начальніка часткі, той забараніў Андрусю Цянюту чытаць газету «Наша Ніва». Прычыны забароны начальнік часткі тлумачыць не стаў, а проста паведаміў, што зараз газета прыходзіць да Чарнухі і знаходзіцца ў яго пакоі.

Нагадаем, што медыкі прызналі Цянюту непрыдатным да вайсковай службы з прычыны плоскаступнёвасці і скаліёзу 2 ступені. Аднак ваенкамат перанакіраваў моладзевага актывіста на новае абследаванне, і ў пачатку верасня абласны клінічны шпіталь знізіў яму ступень скаліёзу.

Андруся Цянюту неаднаразова прысуджалі да штрафаў і адміністрацыйных арыштаў за яго палітычную дзейнасць. У траўні 2009 года разам з іншымі моладзевымі актывістамі ён трымаў галадоўку салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам.

Адзначым, што супраць моладзевых актывістаў у Беларусі з 2008 года дзейнічае так званы «палітычны прызыў». У армію былі незаконна прызваныя актывісты «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук, Іван Шыла, Яўген Скрабец і Андрэй Цянюта, а таксама актывісты «Моладзі БНФ» Зміцер Жалезнічэнка і Франак Вячорка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках