4 траўня 2024, Субота, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СТВ зняла беларускую «Тэорыю вялікага выбуху» (Фота)

33

У пошуках арыгінальнасці беларускі тэлеканал не знайшоў нічога лепшага, чым зняць сітком, які да болю нагадвае сюжэт папулярнага амерыканскага серыяла.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, «Тэарэтыкі» – гэта навагодні сітком з зорным акцёрскім і аўтарскім складам. Акрамя таго, гэта першы сёлета беларускі тэлесерыял.

СТВ адзначае, што «Тэарэтыкі» — гэта гісторыя ўзаемаадносін маладых навукоўцаў і бландынкі, якая становіцца аб'ектам усеагульнага кахання. А асноўныя дзеянні разгортваюцца ў мястэчку атамшчыкаў.

Кіраўнікі тэлеканала ўпэўненыя ў завочным поспехе серыяла і задаволеныя арыгінальнасцю сцэнара.

«Тое, што наш тэлеканал пачаў здымаць такі серыял, кажа пра тое, што мы развіваемся, мы цвёрда стаім на нагах. Нягледзячы на тое, што год быў цяжкім, мы здолелі яго паспяхова завяршыць, у тым ліку і дзякуючы падатковым прэферэнцыям дзяржавы», -- заявіў дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Генадзь Салдатаў.

Аднак варта адзначыць, што серыял з такім жа сюжэтам даўно знаходзіцца на піку папулярнасці ў «міжнароднага» тэлегледача і б'е рэкорды па запампоўцы ў YouTube.

Гэта папулярны амерыканскі серыял «Тэорыя вялікага выбуху», які распавядае пра жыццё двух маладых таленавітых фізікаў і іх суседцы па лесвічнай пляцоўцы Пені, якая марыць стаць акторкай.

Падабенствы паміж «Тэарэтыкамі» і «Тэорыяй вялікага выбуху» адчуваецца нават у назве, не кажучы ўжо пра знешні выгляд галоўных герояў і іх роду дзейнасці. І, напрыклад, калі ў «Тэарэтыках» галоўная гераіня, ролю якой выканала акторка Таццяна Каліх, гуляе буфетчыцу Наташу, то ў «Тэорыі вялікага выбуху» бландынка Пені па недарэчным «супадзенні» таксама працуе ў кафэ – Cheeseсake Factory.

Прэм'ера «Тэарэтыкаў» адбудзецца 28 снежня на СТВ. Цікава, а ці задумваўся беларускі тэлеканал пра аўтарскія правы?

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках