26 снежня 2024, Чацвер, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытны камітэт: Пошліны на некаторыя аўтамабілі вырастуць у 10 разоў

20

Стаўкі мытных пошлінаў на ўвоз асобных катэгорыяў аўтамабіляў 1 студзеня будуць значна павялічаныя.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік упраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Полудзень, перадае «Інтэрфакс».

«Найменшая дэльта павелічэння ставак пошлінаў будзе для новых аўтамабіляў (ад 0 да 3-х гадоў), і нязначны адсотак павелічэння закране аўтамабілі ад 3-х да 5 гадоў. Больш жорсткія стаўкі пошлінаў усталяваныя на аўтамабілі звыш за 5 гадоў», - сказаў Полудзень.

Пры гэтым ён сказаў, што памер мытнай стаўкі залежыць ад аб'ёму рухавіка, ад коштавага паказчыку. «Па некаторых аўтамабілях стаўкі будуць павялічаныя ў 10 разоў, па некаторых - у 7 разоў, на новыя аўтамабілі - усяго ў 3 разы», - заявіў прадстаўнік ДМК.

Ён адзначыў, што гэтыя стаўкі пошлінаў датычаць ўвозу аўтамабіляў толькі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. «Пагадненне, якое будзе рэгуляваць увоз транспартных сродкаў фізасобамі, будзе распрацаванае ў першым паўгоддзі 2010 года», - сказаў Полудзень, дадаўшы, што «якія канкрэтна прынцыпы будуць распрацаваныя і якія стаўкі будуць дзейнічаць, яшчэ рана казаць».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках