25 снежня 2024, Серада, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Гэта палітычны правал уладаў

11

Вядомы эканаміст пракаментаваў заяву Лукашэнкі пра кошты на газ і нафту на 2010 год.

30 снежня Аляксандр Лукашэнка падчас сваёй прэс-канферэнцыі заявіў пра магчымы рост коштаў на расейскі газ і нафту ў 2010-м годзе.

«Яны нідзе не падаражэлі за гэты год, акрамя як для Беларусі. І нам прапаноўваюць на будучы год яшчэ больш высокія кошты на газ. Адпаведна, зыходзячы з пэўных формулаў, кошты і на нафту павінны вырасці. Мы вымушаныя купляць гэты тавар, на жаль, толькі ў аднаго прадаўца. Так калі гэты складнік расце, куды дзенешся ад росту коштаў?», -- прыводзіць словы беларускага кіраўніка «Радыё Свабода».

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэта палітычны правал Лукашэнкі. Заключаныя мытныя дамовы з Казахстанам і Расеяй аб адзінай прасторы. Сусветная тэндэнцыя дастаткова спакойная – падчас крызісу кошты падаюць, і ў гэтым сэнс крызісу.

І калі беларускі кіраўнік у гэтай сувязі кажа, што Расея патрабуе высокіх коштаў, дык гэта яго асабістая віна. Гэта ён асабіста так зайграўся з Еўропай, Захадам, што Расея зараз яму помсціць ці ставіць яго на месца», -- заявіў эксперт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках