27 снежня 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПДВ падвысяць - кошты вырастуць

26

Падатак на дададзеную вартасць падвышаюць на два адсоткі. Гэта павялічыць кошты і зробіць жыццё імпарцёраў больш складаным.

Праект бюджэту 2010 года прадугледжвае падвышэнне стаўкі ПДВ з 18% да 20%. Як паведаміў інфармагенцтву БелТА старшыня пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі Аляксандр Антоненка, законапраект ужо паступіў на разгляд «дэпутатам».

«Плануецца, што ўжо 9 снежня дакумент будзе ўключаны ў парадак дня сесіі. У цяперашні час ідзе праца ў камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы», - сказаў Антоненка. Паводле яго словаў, бюджэт 2010 года захавае сацыяльную скіраванасць: больш за 60% выдаткаў бюджэту будзе накіравана на сацыяльныя патрэбы.

Раней міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец назваў яго «асцярожным бюджэтам», які сфармаваны такім чынам, каб забяспечыць жорсткі кантроль над выдаткоўваннем сродкаў. Ён нагадаў, што Мінфін у бягучым годзе ўжо працаваў на такіх прынцыпах і «не пагоршыўся ўзровень выканання абавязальніцтваў, якія брала на сябе дзяржава».

Усё гэта, вядома, добра, але нельга забываць што ПДВ – гэта падатак на спажыванне і ён уключаецца ў кошт тавара. Акрамя таго, хаця ПДВ пералічваюць у бюджэт суб'екты гаспадарання, выплачваюць яго ўсёткі спажыўцы. Гэта значыць звычайныя грамадзяне, якія прыходзяць у крамы, паведамляе сайт Econews.by.

Падвышэнне ПДВ створыць дадатковыя праблемы і для імпарцёраў. Нагадаем, што імпарцёры выплачваюць ПДВ пры «размытнёўцы» тавара разам з увазнымі пошлінамі. Гэта прымушае іх адцягваць абаротныя сродкі – бо ўвазны ПДВ неабходна плаціць зараз, а кампенсаваць яго за кошт пакупнікоў атрымліваецца праз некалькі месяцаў. А паколькі грошы таксама маюць кошт у выглядзе пазыковага адсотка, дык гэта толькі павялічвае канчатковы кошт імпартных тавараў.

Імкненне дзяржавы падвысіць ПДВ цалкам можна патлумачыць – гэта самы збіраны падатак, ад яго складаней за ўсё ўхіліцца. Аднак у цяперашняй эканамічнай сітуацыі, калі прыбыткі беларускіх грамадзянаў падаюць, падвышэнне ПДВ стане яшчэ адным фактарам зніжэння ўзроўня жыцця насельніцтва. Ды і бізнэсу прыйдзецца цяжэй.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках