25 снежня 2024, Серада, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсёй Беларусі праходзяць праверкі Дамоў польскіх

1

8 снежня падатковая інспекцыя наведала Дом польскі ў Баранавічах. Падакавікоў цікавіла: ці аказваюць там платныя паслугі насельніцтву.

Як заявіла ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» дырэктар Дома польскага Тэрэза Селівончык, платныя паслугі насельніцтву не аказваюцца.

Яна таксама паведаміла, што супрацоўнікаў падатковай службы цікавіла, ці здавалі актывісты польскага руху грошы на яго ўтрыманне – на аплату камунальных паслугаў. Раней Дом польскі наведалі супрацоўнікі ідэалагічнай службы.

Такая ўвага тлумачыцца тым, што баранавіцкія актывісты падтрымліваюць Звяз палякаў Беларусі, што ўзначальвае Анжаліка Борыс, які па-ранейшаму не прызнаецца беларускімі ўладамі. Тэрэза Селівончык адзначае, што іх Дом у Баранавічах быў пабудаваны на грошы польскай дзяржавы. Раней падобныя праверкі прайшлі і ў іншых гарадах Беларусі.

Нагадаем, што Звяз палякаў Беларусі быў «расколаты» пры дапамозе беларускіх уладаў некалькі гадоў таму. Падкантрольная ўладам частка арганізацыі з'яўляецца афіцыйна прызнанай. ЗПБ на чале з Анжалікай Борыс, які падтрымліваецца ўрадам Польшчы, церпіць ў Беларусі ганенні.

З-за Звяза палякаў у беларускіх уладаў складаныя стасункі з афіцыйнай Варшавай. У пачатку беларуска-польскага канфлікту, у 2005 годзе, Аляксандр Лукашэнка абвінавачваў Польшчу ў тым, што праз гэты звяз яна «прамывае мазгі» беларускім палякам.

«Беларускія палякі не хочуць жыць у Польшчы. Мы не дазволім з нашых грамадзянаў рабіць нейкіх марыянетак», - заяўляў тады Лукашэнка. Канфлікт у 2005 годзе суправаджаўся ўзаемным высыланнем дыпламатаў.

У той жа час улады Польшчы неаднаразова заяўлялі, што адной з умоваў нармалізацыі беларуска-польскіх стасункаў з'яўляецца прызнанне ўладамі Беларусі Звяза палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках