7 траўня 2024, aўторак, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпішыся на дзяржаўную прэсу – і атрымай вагон калія (Фота)

28
Падпішыся на дзяржаўную прэсу – і атрымай вагон калія (Фота)

У разгар падпісной кампаніі афіцыйная беларуская прэса праводзіць конкурс, пераможцу якога абяцаюць вагон калійных угнаенняў.

Такая аб'ява з'явілася на сайце выдання «Беларуская ніва», заснавальнікам якога з'яўляецца Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Пад загалоўкам «Беларуськалій» -- падпішчыкам «Беларускай нівы» падаецца выява з малюнкам вагона, што стаіць на рэйках. Зверху вагона напісана: «Прадпрыемствы, якія аформілі падпіску на 1 паўгоддзе 2010 года, возьмуць удзел у розыгрышы вагона калійных угнаенняў». Побач з фатаграфіяй прыводзяцца правілы конкурсу. У адным пункце гаворыцца: «Прызавы фонд гульні: -- угнаенні калійныя ў колькасці адзін вагон (шэсцьдзесят тон)».

Ну, што ж, рэкламная кампанія забівае адразу двух зайцаў: спрыяе распаўсюду незапатрабаванай дзяржаўнай прэсы і разгружае затавараныя склады беларускіх прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках