5 лiстапада 2024, aўторак, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс даляра вырас да максімальнай за 4 месяцы адзнакі

1

Паводле вынікаў гандлю замежнымі валютамі 9 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША вырас на 24 рублі і склаў 2859 рублёў.

Паводле дадзеных БВФБ, у гандлі далярам ЗША прынялі ўдзел 28 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 29 млн 218 тыс. (попыт - 29 млн. 878 тыс., прапанова - 18 млн 216 тыс.).

2859 рублёў - самы высокі біржавы курс пасля 17 жніўня. З 10 лістапада, калі біржавая катыроўка даляра дасягнула мінімальнай пасля 28 студзеня адзнакі 2710 рублёў, рост курсу склаў 149 рублёў, ці 5,5%. За тры працоўныя дні гэтага тыдня даляр падаражэў на 72 рублі, ці 2,6%. Максімальны курс даляра сёлета і за ўсю гісторыю фіксаваўся 13 ліпеня (2882 рублі).

У гандлі еўра прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 7 млн. 7 тыс. (попыт - 7 млн 50 тыс., прапанова - 3 млн 286 тыс.), а курс склаў 4211 рублёў за еўра. Гэта на 10 рублёў больш за паказчык папярэдняй гандлёвай сесіі і на 1 рубель больш за абсалютны максімум, зафіксаваны 3 снежня.

У гандлі расейскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 268 млн 793 тыс. (попыт - 268 млн 793 тыс., прапанова - 283 млн 172 тыс.), а курс знізіўся на 0,96 рубля і склаў 92,96 беларускага рубля за адзін расейскі.

Ад часу праведзенай 2 студзеня аднамаментнай 20-адсоткавай дэвальвацыі нацыянальнай валюты курс даляра да беларускага рубля вырас на 7,89%, еўра - на 13,72%, расейскага рубля - на 3,11%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках