24 снежня 2024, aўторак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Кансультатыўны савет – гэта не парламенцкая трыбуна, каб прапіхваць брудныя ідэі»

22

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што чальцы створанага Грамадска-кансультатыўнага савета, у якім удзельнічае апазіцыя, павінны выпрацоўваць дзелавыя прапановы, а не прапіхваць «брудныя ідэі».

«Добра, хай будзе гэты савет. Прыходзьце, кажыце, уносьце прапановы. Але калі хтосьці думае, што гэта будзе парламенцкая трыбуна, каб гвалтам крычаць і прапіхваць брудныя ідэі, дык гэтага не будзе», - заявіў А.Лукашэнка журналістам у Лідзе (Гарадзенская вобласць).

Паводле яго словаў, павінна быць «толькі дзелавая размова і дзелавы савет». «Калі крытыкуеце, дык кажаце па сутнасці», - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

Каментуючы вынікі першага паседжання Грамадска-кансультатыўнага савета, А.Лукашэнка спытаў: «Што вялікага, новага вам сказала апазіцыя? Для мяне – нічога».

Нагадаем, што пры адміністрацыі Лукашэнкі ў апошні час было створана некалькі дэкаратыўных «саветаў» з удзелам розных экспертаў для дэманстрацыі так званай «лібералізацыі».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках