27 снежня 2024, Пятніца, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

3 дні пасля прысягі – Зьмітру Хведаруку пагражае аперацыя

5

У бліжэйшыя дні гвалтоўна забранаму ў войска Зьмітру Хведаруку можа быць зроблена апэрацыя.

У панядзелак і аўторак актывіста «Маладога Фронту» вазілі на дасьледваньне ў Барысаў у шпіталь, дзе па выніках аналізаў Хведаруку паведамілі пра тое, што яму, верагодна, будзе зроблена апэрацыя. Канчатковы вердыкт лекары вынясуць сеньня ўвечары. Пакуль невядома, якая канкрэтна апэрацыя чакае Зьмітра Хведарука – пра гэта лекары мусяць паведаміць таксама сеньня.

«Ці можна назваць нармальнай сытуацыяй, калі тэарэтычна здаровага чалавека праз тыдзень дасьледуюць у шпіталі і зьбіраюцца класьці на апэрацыю? - пытаецца маці Хведарука, спадарыня Ірына. - Гэта яшчэ раз пацьвярждае незаконнасьць прызыву Зьмітра і тое, што аніякага дапрызыўнага медычнага абсьледваньня яму не рабілі».

Бацька актывіста «Маладога фронту» Аляксандар Хведарук паведаміў «Радыё Свабода», што яго сын не пасьпеў сказаць, якую менавіта апэрацыю яму прапанавалі зрабіць.

Нагадаем, што напрыканцы лютага Зьмітра Хведарука гвалтоўна затрымалі дома і адвезьлі ў ваенкамат. Там хлопец паведаміў, што вучыцца ў багаслоўскім каледжы і, што ў справе есьць на гэты конт даведка. Але яго не адпусьцілі, адвезьлі ў міліцыю, а адтуль у турму. Хведаруку паведамілі, што ен мусіць адседзець 10 сутак арышту за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня. Праз двое сутак Зьмітра адвезьлі ў вайсковую частку ў Жодзіна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках