28 снежня 2024, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі інтэрнэт пад наглядам спецслужбаў

49

Спецыялисты сцвярджаюць, што прасачыць за інтэрнэт перапіскай у Беларусі вельмі проста.

Выпадкі, калі супрацоўнікі спецслужбаў шукаюць патэнцыйных агентаў у інтэрнэце, сёння не рэдкасць. Супрацоўнікі КДБ запрашаюць студэнтаў у дэканаты і кажуць, што прасачылі іхнія віртуальныя кантакты. Патрабуюць супрацоўнічаць, пагражаючы адлічэннем з вну.

Правайдэры сцвярджаюць, што ў беларускіх умовах сачыць за віртуальнымі кантактамі нескладана. З дапамогай адмысловых праграм можна прасачыць нават перапіску праз Skype.

Генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Надзейныя праграмы», дырэктар савета дырэктароў TUT.BY Юрый Зісер у інтэрв'ю «Радыё Свабода» заявіў, што прасачыць за інтэрнэт-кантактамі ў Беларусі вельмі проста.

«Інтэрнэт - гэта сукупнасць асабістых сетак, злучаных адна з адной, -- кажа Юрый Зісер. -- Любой выхад у інтэрнэт, любы ліст, любы запыт пратакалюецца. У правайдэраў застаюцца логі, і на запыт службы прадастаўляюць гэтую інфармацыю.

Аднак на ўсё неабходная санкцыя пракурора. Тэхнічна гэта зрабіць вельмі проста, асабліва ў беларускіх умовах, калі ўвесь трафік ідзе праз «Белтэлекам» і часцяком няма неабходнасці звяртацца да прыватных правайдэраў.

Нават калі паштовая скрыня зарэгістраваная на gmail.com, то ў саму пошту не пранікнуць, але калі вы атрымліваеце доступ да сваёй пошты, і яна з'яўляецца ў вас на экране, яна жа нейкім чынам перадалася? Вось у гэты момант яе і прачыталі».

Спецслужбы выкарыстоўваюць інтэрнэт для пошуку тэрарыстычных арганізацый або злачынцаў. У ЗША, напрыклад, кожны правайдэр мае свой канал для ФБР, у Расеі для гэтага выкарыстоўваецца сістэма СОРМ. Але, па меркаванні шматлікіх спецыялістаў, спецслужбы выкарыстоўваюць інтэрнэт і для сачэння за палітычнымі апанентамі ўлады.

Юрый Зісер лічыць, што нескладана вылічыць праз інтэрнэт і месцазнаходжанне пэўнага чалавека. Для гэтага дастаткова ўзяць выказванне таго ці іншага чалавека на форумах, запатрабаваць ягоны IP-адрас, дату і час уваходу. Правайдэр паведаміць, з якога офіса або з якой кватэры пісаў чалавек.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках