26 снежня 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйны курс даляра дасягнуў 2 800 рублёў

5

Нацбанк устанавіў на пятніцу, 13 лютага, больш высокія курсы валют.

Даляр ЗША — 2 800 рублёў (тыдзень трымаўся на ўзроўні 2 795),

еўра — 3 603, 60 (на сёння быў устаноўлены ў памеры 3 624,84)

расійскі рубель — 80,46 (на сёння быў 78,00).

Такім чынам на няпоўныя паўтара месяцы, што мінулі ад часу дэвальвацыі (2 студзеня), курс даляра вырас на 150 рублёў (ці на 5,66%), а з пачатку году на 600 рублёў (вырас на 27,27%), нагадвае «Наша Ніва».

Еўра з 2 студзеня, наадварот, патаннеў на 100 рублёў. Нацбанк на 2 студзеня ўстанавіў яго курс на ўзроўні 3 703 рублёў. расійскі рубель за гэты ж перыяд патаннеў амаль на 10 рублёў (на 2 студзеня яго курс быў устаноўлены ў памеры 90,16 рубля).

Мяжу ў 2 700 рублёў даляр перакрочыў 26 студзеня: калі на наступны дзень яго курс быў устаноўлены ў памеры 2 700. Г.зн., што на 100 рублёў (да 2 800) даляр падаражэў за два тыдні, тады як на 50 рублёў (з 2 650 да 2 700) за тры з паловай тыдні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках