13 лiстапада 2024, Серада, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё больш «аўганцаў» адмаўляюцца ад узнагародаў Лукашэнкі

12

Ветэран вайны ў Аўганістане Вячаслаў Матус адмовіўся атрымліваць юбілейны медаль да 20-годдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.

Як паведаміў «Радыё Рацыя» Вячаслаў Матус, які працуе кіроўцам сельскагаспадарчага прадпрыемства «Бярозаўскае», ён не пайшоў у Першамайскі сельвыканкам Бярозаўскага раёну, каб забраць медаль.

Па словах ветэрана, ён зрабіў так, бо не прасіўся на аўганскую вайну, яго накіравалі ваяваць за чужыя інтарэсы, не спытаўшы, ці хоча ён гэтага.

«Маё жыццё падверглі смяротнай небяспецы, а цяпер мяне пакінулі на мізэрным заробку, пазбавілі ільгот. Пра гэта я даведаўся, калі ў электрычцы трапіў у рукі кантралёраў, і мяне ледзьве не аштрафавалі як безбілетніка. Ад кантралёраў даведаўся, што толькі ў аўтобусе можна паказваць сваё пасведчанне, там, маўляў, яшчэ застаўся бясплатны праезд для «аўганцаў», - паведаміў Вячаслаў Матус.

Само ўручэнне медаля старшынём сельвыканкама – гэта таксама для Вячаслава Матуса прыніжэнне. Па словах ветэрана, раскінулі медалі па сельвыканкамах для адцапнога. Бо якое дачыненне мае старшыня сельвыканкама да аўганскай вайны?

Вячаслаў Матус, які адбыў на аўганскай вайне 2 гады і 4 дні, намераны вярнуць усе 5 узнагародаў, якія мае, калі ветэранам не вернуць ільготы.

Нагадаем, беларускія ветэраны масава адмаўляюцца ад дзяржаўных узнагародаў з нагоды 20-годздзя вываду савецкай арміі з Аўганістану.

Старшыня аргкамітэту па стварэнню Згуртавання ветэранаў ваенных падзеяў «Абаронцы Айчыны» Аляксандар Камароўскі, арыштаваны лідэр прадпрымальнікаў палітзняволены Мікалай Аўтуховіч і праваабаронца Алег Волчак накіравалі ліст да Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ера Беларусі, у якім адмаўляюцца прыняць юбілейныя ўзнагароды з нагоды 20-годздзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.

На думку супольнікаў згуртавання, у Беларусі катэгорыя ветэранаў аўганскай і іншых лякальных войнаў, нават у параўнанні з краінамі СНД, знаходзіцца ў больш нездавальняльным стане. У былых «аўганцаў» дагэтуль няма статусу ўдзельніка вайны, няма пасведчання дзяржаўнага ўзору ўдзельнікаў ваенных дзеянняў, няма ільготаў. Акрамя таго, кіраўнікоў згуртавання не здавальняе ўмяшальніцтва ў справы грамадзкіх арганізацыяў з боку беларускіх уладаў.

Чатыры дні таму Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны разам з іншымі лідэрамі прадпрымальнікаў Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках