23 снежня 2024, панядзелак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разведка ЗША: Лукашэнка захоўвае аўтарытарны кантроль над уладай

12

12 лютага ў Сенаце ЗША выступіў з дакладам дырэктар нацыянальнай разведкі Дэніс Блэр.

"У Беларусі рэжым Лукашэнкі, як здаецца, гатовы супрацоўнічаць з Расеяй у высілках па супрацьдзеянні сумесным планам ЗША, Прагі і Варшавы па супрацьракетнай абароне, але высілкі Расеі па кантраляванні ключавых сектараў беларускай эканомікі, якія працягваюцца, могуць падштурхнуць Менск да паляпшэння адносінаў з Захадам у якасці супрацьвагі Маскве", — гаворыцца ў дакладзе Д.Блэра, паведамляе РИА Новости.

У дакуменце вядзецца, што "Лукашэнка захоўвае аўтарытарны кантроль над уладай і можа вярнуцца да рэпрэсіўных мер, калі грамадская незадаволенасць у сувязі з пагаршэннем эканомікі выльецца ў пратэсты".

Апошнія месяцы А.Лукашэнка неаднаразова заяўляў аб імкненні афіцыйнага Менска развіваць паўнавартаснае супрацоўніцтва з Захадам. У нядаўнім інтэрв'ю тэлеканалу "Еўраньюс" ён станоўча ацаніў ініцыятыву ЕЗ "Усходняе партнёрства", а таксама выказаў меркаванне, што "шматлікія выклікі, з якімі Еўропа сутыкаецца, не могуць быць пераадоленыя без Беларусі". У кастрычніку мінулага года ЕЗ прыпыніў на паўгады дзеянне візавых санкцый у адносінах 35 беларускіх чыноўнікаў з 41, якія былі занесеныя ў спіс неўяздных.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках