23 снежня 2024, панядзелак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жорсткі разгон акцыі ў Дзень салідарнасці ў Менску (Фота, відэа)

57
Жорсткі разгон акцыі ў Дзень салідарнасці ў Менску (Фота, відэа)

Дзясяткі менчукоў былі збітыя на Кастрычніцкай плошчы Менска супрацоўнікамі міліцыі і АМАПа.

16 лютага, у Дзень беларускай салідарнасці, лідэры і актывісты апазіцыі, былыя палітвязні і простыя менчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі арыштаваных Мікалая Аўтуховича, Юрыя Лявонава, Уладзіміра асіпенкі, Арцёма Дубскага.

У акцыі прымалі ўдзел лідэры грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў і Зміцер Бародка, каардынатар Хартыі'97 Зміцер Бандарэнка, лідэр кампаніі «Джынс за свабоду» Яўген Афнагель, былыя палітвязні Аляксандр Казулін, Андрэй Кім, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Эніра Браніцкая, Цімафей Дранчук, лідэр АГП Анатоль Лябедзька іншыя вядомыя людзі і простыя менчукі.

Удзельнікі акцыі салідарнасці таксама разгарнулі расцяжкі «Свабоду Аўтуховічу, Лявонаву і Асіпенку», «Не палітычнаму тэрору». Дэманстранты скандавалі «Свабоду!», «Жыве Беларусь!».

Прастаяць такім чынам на плошчы людзі змаглі не больш за 10 хвілін. Супраць удзельнікаў мірнай акцыі былі кінутыя дзясяткі супрацоўнікаў міліцыі і АМАПа. Людзей груба выціскалі з плошчы, пры гэтым іх валілі на зямлю, білі нагамі, выціскалі з дапамогай кулакоў і дубінак, не звяртаючы ўвагі на тое, што людзі падаюць. Утварылася цісканіна, што нагадвала трагічныя падзеі на Нямізе. Міліцыянты літаральна ішлі па людзях, не звяртаючы ўвагі на іхнія крыкі.

Людзі, што падганяліся ўдарамі амапаўцаў, спатыкаліся аб так званы «нулявы кіламетр» - помнік цэнтру Менска. Помнік мае форму конусу і аббіты жалезам. Людзі ж падалі на яго адзін за другім, моцна ўдараючыся і атрымліваючы зверху яшчэ ўдары дубінкамі.

Збітых удзельнікаў акцыі «сцяна» з супрацоўнікаў міліцыі і АМАПа выціснула на вуліцу Інтэрнацыянальную.

«Мы зрабілі тое, што павінны былі зрабіць. Усе павінны ведаць, што апазіцыя сваіх у бядзе не кідае», — заявіў каардынатар Хартыі'97 Зміцер Бандарэнка.

Пад час акцыі былі сур'ёзна збіты адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бародка. Ён паспрабаваў захіліць сабой дзяўчыну, што ўпала на зямлю ад удару амапаўца. У выніку, супрацоўнік АМАПа ўдарыў яго нагой у скронь. У палітыка сыходзіла крывёю галава і ён вымушаны быў звярнуцца за медыцынскай дапамогай.

Моладзевага актывіста Ўладзіміра Сяргеева сябры выносілі з плошчы на руках – ён быў так моцна збіты, што не мог ісці. Моцны ўдар па галаве дубінкай атрымаў былы палітвязень Андрэй Кім. Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Кур’яновіч павалілі на зямлю і прайшліся па ёй нагамі. На вачах журналіста Хартыі’97 адну з дзяўчын амапаўцы схапілі за валасы і ўдарылі галавой аб жалезны слуп на плошчы.

Адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Зміцер Бародка

Один из лидеров гражданской кампании “Европейская Беларусь” Дмитрий Бородко

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках