30 верасня 2024, панядзелак, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім прадпрыемствам востра не хапае валюты

1

Аб'ём валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў у студзені 2009 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года скараціўся на 33,5% і склаў $1,68 млрд.

Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага банка Беларусі.

Выручка ад экспарту тавараў паменшылася на 36,8% да $1,42 млрд. і склала 84,5% у аб'ёме валютнай выручкі. На частку выручкі ад экспарту паслуг прыходзіцца 14,7%, або $247,8 млн. (скарачэнне на 1,5%), ад унутранага гандлю за валюту - 0,6%, або каля $10,6 млн. (скарачэнне на 60,4%). Іншыя паступленні склалі $1,2 млн. (рост на 16,8%).

Па папярэдніх дадзеных Нацбанка, каля 29,4% усёй валютнай выручкі забяспечана за кошт паставак у дзяржавы СНД, у тым ліку 24,7% - ад экспарту ў Расею.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках