25 снежня 2024, Серада, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Аўтуховіч: «Мужу помсцяць за яго палітычную пазіцыю»

5

Сваякі арыштаваных прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава лічаць, што высунутыя ім абвінавачвання надуманыя і неабгрунтаваныя.

Як мы ўжо паведамлялі, сёння актывісту прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска Мікалаю Аўтуховічу прад'яўленыя абвінавачванні па артыкуле 218 ч. 3 Крымінальнага кодэкса - «Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя арганізаванай групай, альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека ці іншыя цяжкія наступствы, альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры». Прадпрымальніку пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Юрыю Лявонаву і Уладзіміру Асіпенкубыло прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 218 ч.2 Крымінальнага кодэкса – «Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры». Прадпрымальнікам пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Паводле афіцыйна агучанай версіі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка падазраюцца ў падпалах хаты былога начальніка Ваўкавыскага РАУС і гаража працаўніка падатковай інспекцыі, якія адбыліся ў 2004-2005 гадах. У той жа час самі ахвяры падпалаў ніякіх прэтэнзіяў да арыштаваных прадпрымальнікаў не выказалі, бо вінаватыя ў злачынствах даўно пакараныя і адбываюць пакаранне.

«Гэтага проста не можа быць», - заявіла ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 жонка Юрыя Лявонава Яўгенія, даведаўшыся, у чым вінавацяць яе мужа.

«Я ведаю толькі адно: мой муж ні ў чым не вінаваты. Гэта ўсё няпраўда, а вінаватыя ў гэтых падпалах ужо адбываюць пакаранне», - сказала яна, плачучы.

Алена Аўтуховіч, супруга Мікалая Аўтуховіча, мяркуе, што яе мужу помсцяць за яго палітычную дзейнасць.

«Я не ведаю, за што, бо ўсе гэтыя абвінавачванні надуманыя. Я так лічу, што такім чынам улады помсцяць мужу за яго палітычную пазіцыю. За што яшчэ могуць помсціць?» - задаецца пытаннем Алена Аўтуховіч.

Адзначым, што Юры Лявонаў і Мікалай Аўтуховіч – былыя палітвязні, прысуджаныя да пазбаўлення волі па надуманым абвінавачванні за абарону правоў прадпрымальнікаў. У пачатку 2008 года мера пакарання ім была змененая на абмежаванне волі. 10 лютага гэтага года ў Ваўкавыску павінна было прайсці судовае слуханне па ўмоўна-датэрміновым вызваленні Мікалая Аўтуховіча.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках