26 снежня 2024, Чацвер, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Козік: «Калі спыняцца канвееры, трэба падумаць, як людзей навучыць іншай прафесіі»

28

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) распавёў, якім можа стаць лёс звольненых беларусаў.

Прафсаюзны лідэр прызнае, што Беларусь адчула на сабе наступствы фінансава-эканамічнага крызісу: спыняюцца вытворчасці, скарачаюцца працоўныя месцы, зніжаюцца зарплаты, адзначае БелаПАН.

«Гэта не таму, што нашая эканоміка не працуе, а таму, што ў нашых суседзяў няма грошай купляць тавары»,-- сказаў Леанід Козік перад пачаткам паседжання Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях 20 лютага ў Менску.

«Калі спыняцца канвееры, трэба падумаць, як людзей навучыць іншай прафесіі», --таксама адзначыў ён.

Па словах лідэра ФПБ, найбольш уразлівымі катэгорыямі насельніцтва ва ўмовах крызісу будуць студэнты, якія атрымалі крэдыты на навучанне, а таксама людзі, якія павінны выплачваць крэдыты на жыллё.

Як заявіў Леанід Козік, урад, наймальнікі і прафсаюзы павінны працаваць над тым, каб максімальна мінімізаваць наступствы крызісу. Ён лічыць, што мераў, прадугледжаных планам урада па лібералізацыі эканомікі, недастаткова.

На думку лідэра ФПБ, неабходна адмяняць некаторыя рашэнні, прынятыя ведамствамі. Козік прывёў у прыклад новыя стандарты па вытворчасці фруктовых сокаў, прынятыя 1 студзеня. На яго думку, пераабсталяванне прадпрыемстваў па іх укараненню запатрабуе «мільённых выдаткаў». Таму выкарыстанне новых стандартаў можна адтэрмінаваць, да прыкладу, на год, лічыць прафсаюзны лідэр.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках