24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў сабраўся ехаць да Чавеса ў Венесуэлу

22
Лукашэнка зноў сабраўся ехаць да Чавеса ў Венесуэлу

Беларускі дыктатар наведае Венесуэлу з візітам да канца бягучага года.

Пра гэта заявіў на паседжанні «нацыянальнай рады» па працоўных і сацыяльных пытаннях у Менску першы віцэ- прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка, піша «Інтэрфакс».

Аляксандр Лукашэнка наведваў Венесуэлу з афіцыйным візітам у снежні мінулага года.

Кіраўнік Венесуэлы Уга Чавес ужо тройчы быў у Беларусі, апошні раз – у ліпені 2008 года.

Пра тое, чаму Лукашэнка і Чавес сустракаюцца так часта, пісала сусветная прэса. Паведамлялася, што прэзідэнт Венесуэлы з дапамогай Лукашэнкі падтрымлівае Рэвалюцыйныя ваенныя сілы Калумбіі (FARC).

Інфармацыя пра продаж беларускай зброі калумбійскай групоўцы «Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі» (FARC), прызнанай міжнароднай супольнасцю тэрарыстычнай арганізацыяй, была распаўсюджаная ўплывовай гішпанскай газетай «Эль-Паіс» і тэлеканалам «Еўраньюс» са спасылкай на экспертаў Інтэрпола.

Паводле сцверджэння «Эль-Паіс», былы дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі, а зараз памочнік Лукашэнкі па асаблівых даручэннях Віктар Шэйман «быў адным з тых, хто прасоваў кантракты на пастаўку зброі ў Венесуэлу на суму ў 720 млн.еўра, якія былі падпісаныя летась».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках