27 снежня 2024, Пятніца, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпартныя тавары хочуць забараніць канчаткова і беспаваротна

47

Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка прапаноўвае ўвесці забаронныя ўвазныя пошліны на цэлы шэраг спажывецкіх тавараў.

"Неабходнае падвышэнне ўвазных мытных пошлінаў на цэлы шэраг спажывецкіх тавараў як інструмента абмежавання іх доступу на ўнутраны рынак", - заявіў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанкапаседжанні прэзідыўма ўрада. Пры гэтым прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі зрабіў заўвагу: "за выключэннем тавараў, якія паходзяць з Расейскай федэрацыі". "Вядома", - пагадзіўся М.Зайчанка.

Ён даў зразумець, што ўрад яшчэ не прыняў прынцыповага рашэння адносна забароны на ўвоз шырокага пераліку спажывецкіх тавараў і падкрэсліў неабходнасць больш хуткага прыняцця гэтага кроку. "Па абмежаванні ўвозу спажывецкіх тавараў ідзе дыскусія і трэба ўжо прыходзіць да чагосці. Трэба хутчэй да гэтых высноваў прыходзіць", - прыспешвае міністр прэм'ера.

М.Зайчанка патлумачыў, што яго ініцыятыва звязаная з распрацаваным Мінэканомікі комплексам мераў па абмежаванні імпарту і выдаткоўвання валютных сродкаў ва ўмовах скарачэння экспартнага патэнцыялу беларускай прамысловасці.

Паводле яго словаў, у гэтым дакуменце Мінэканомікі ўзмацняе рэгуляванне валютнага рынка, уводзячы ў лютым-сакавіку заданне не толькі па паступленні і продажу валютнай выручкі, але і па яе набыцці.

Ён таксама паведаміў, што па ацэнцы Мінэканомікі, імпарт у I квартале 2009 года павінен скараціцца на 34,6% у параўнанні з I кварталам 2008 года.

У той жа час М.Зайчанка прапанаваў стымуляваць продажы беларускіх спажывецкіх тавараў на ўнутраным рынку за кошт давання магчымасці купляць іх у растэрміноўку. "Высокія адсоткавыя стаўкі па крэдытах не дазваляюць шырока выкарыстаць крэдытаванне для росту продажаў беларускіх спажывецкіх тавараў. Трэба даць вытворцу прадаваць тавары ў растэрміноўку без прыцягнення крэдытных рэсурсаў, у тым ліку праз фірмавы гандаль", - сказаў міністр.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках