25 снежня 2024, Серада, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі амбасадар абяцае, што «палатка» прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі

10

24 лютага, на прэс-канферэнцыі ў Цхінвалі міністр прамысловасці і гандлю Паўднёвай Асеціі Таймураз Чачыеў паведаміў, што на позве беларускага «парламента» будзе разгледжанае пытанне прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі.

Як перадае ИА Осинформ, міністр вярнуўся з працоўнай паездкі ў Бранск, куды паўднёваасяцінскі бок быў запрошаны на I Славянскі міжнародны эканамічны форум. Падчас паездкі, паведаміў Чачыеў, у яго адбылася сустрэча з амбасадарам Беларусі ў РФ Васілём Даўгалёвым, падчас якой амбасадар упэўнена заявіў, што ёсць перадумовы таго, што на маючым адбыцца паседжанні «палаты прадстаўнікоў» пытанне аб прызнанні незалежнасці РПА вырашыцца станоўча.

Беларуская «палатка» мае намер разгледзець пытанне прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі 2 красавіка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках