24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбудсмен Германіі: Беларускія ўлады не змаглі растлумачыць арышт прадпрымальнікаў

5
Амбудсмен Германіі: Беларускія ўлады не змаглі растлумачыць арышт прадпрымальнікаў

«Наш візіт павінен нагадаць краінам ЕЗ і Беларусі, што супрацоўніцтва, нават з эканамічных прычын, павіннеа быць заснавана на агульнай сістэме каштоўнасцяў», — заявіў Гюнтэр Нооке.

Упаўнаважаны па правах чалавека ФРГ Гюнтэр Нооке ўваходзіць у складзе дэлегацыі амбудсменаў чатырох еўрапейскіх дзяржаў, якая знаходзіцца з візітам у Беларусі.

Як падкрэсліў германскі амбудсмен 26 лютага на сустрэчы з журналістамі, візіт дэлегацыі «накіраваны не на пошук станоўчых змен»:

«Упаўнаважаныя па правах чалавека крытычна вывучаюць сітуацыю ў Беларусі, каб сфарміраваць сваё меркаванне». Плануецца, што сваю справаздачу яны накіруюць ва ўрады сваіх краін і ў структуры Еўразвяза напярэдадні прыняцця рашэння аб санкцыях у адносінах беларускіх чыноўнікаў.

Гюнтэр Нооке адзначыў, што падчас сустрэч дэлегацыі з прадстаўнікамі беларускіх улад «было абмеркаванае шмат пытанняў», аднак прычыны арышту трох прадпрымальнікаў з Ваўкавыска (Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі) ім «не змаглі да канца растлумачыць».

Амбудсмен з Германіі падкрэсліў важнасць усіх складнікаў прававой дзяржавы, да якіх адносіцца падзел улад, незалежныя судовыя органы і СМІ, незалежны парламент і Канстытуцыя, якая гарантуе правы чалавека.

«Калі мы кажам аб сістэме, аб тым, што такое дыктатура, а што такое дэмакратыя, то я павінен сказаць, што ўсе пытанні, звязаныя з выбарчай сістэмай, рэгістрацыяй няўрадавых арганізацый, празмернымі паўнамоцтвамі прэзідэнта і недахопам улады ў іншых інстытутаў, адсутнасцю незалежнасці судовай сістэмы… Ва ўсіх гэтых аспектах, па маім меркаванні, у гэтай краіне адбыліся малаістотныя змены», -- адзначыў упаўнаважаны па правах чалавека.

Праваабаронца паведаміў, што пакуль няма рашэння аб тым, што рэкамендаваць ЕЗ па пытанні санкцый у адносінах рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, і выказаў свае рэкамендацыі беларускім уладам:

«Я лічу, што ў Беларусі няма шанцаў палепшыць адносіны з Еўразвязам або стаць сябрам Рады Еўропы без рэзкіх змен у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў для ўсіх жыхароў Беларусі. І мы будзем заклікаць урад Беларусі рухацца наперад у гэтым напрамку. Але я думаю, гэта не кароткі шлях для нас».

Як раней паведамлялася, 25—27 лютага ў Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя з чатырох упаўнаважаных па правах чалавека. Акрамя прадстаўніка Германіі Гюнтэра Нооке, у складзе дэлегацыі амбудсмены з Даніі — Арнольд Крысціян дэ Фін Скібстэд, Нідэрландаў — Ар’ян Хамбургер і Фінляндыі — Гнеда Кахілуота. Яны правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўлад, а таксама грамадзянскай супольнасці.

Сёння ў беларускіх турмах з'явіліся новыя палітвязні. У лютым 2009 года былі арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў, Уладзімір Асіпенка і актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі. Аўтуховічі Лявонаў – былыя палітвязні, прысуджаныя да пазбаўлення волі па надуманым абвінавачванні за абарону правоў прадпрымальнікаў. Дубскі раней быў асуджаны па знакамітай «справе 14-ці». Застаюцца абмежаванымі ў правах прысуджаныя да абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў актывісты апазіцыі Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач, Павел Вінаградаў, Максім Дашук і Аляксандр Баразенка.

Удзельніка «Працэсу 14-ці», актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Дашука арыштавалі 23 лютага. На наступны дзень, 24 лютага, яго перавялі з ізалятара часовага ўтрымання пад «хатні арышт» да пачатку судовых разглядаў. З маладога чалавека ўзятая падпіска аб невыяздзе. Дашука вінавацяць у парушэнні парадку адбывання пакарання, вынесенага яму разам з астатнімі апазіцыянерамі ў красавіку мінулага года за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках