25 снежня 2024, Серада, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь чакае магутны ўдар крызісу

9

Літоўскія парламентарыі заяўляюць аб надыходзячым, яшчэ большым, пагаршэнні эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.

Адносіны паміж Беларуссю і ЕЗ абмяркоўваліся на спецыяльным паседжанні літоўскага парламента.

«Нашыя адносіны з Беларуссю дасягнулі важнага этапу, - лічыць кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Літве Кястуціс Садаўскас. - Цяжкія эканамічныя часы перажывае як Еўропа, так і Беларусь. Па нашых прагнозах, Беларусь чакае магутны ўдар крызісу. У красавіку міністры краін ЕЗ будуць абмяркоўваць рашэнне Рады ЕЗ аб прыпыненні санкцый. Будзе вырашацца пытанне аб падаўжэнні санкцый або мерах па наступным паляпшэнні адносінаў».

На паседжанні было заяўлена, што міністраў краін ЕЗ зможа пераканаць толькі сістэматычны прагрэс у Беларусі, калі будуць прадпрынятыя наступныя дзеянні па дэмакратызацыі і яны будуць прадпрынятыя хутка, паведамляе DELFI.lt.

«Мы хочам бачыць больш прагрэсу, асабліва ва ўмацаванні свабоды СМІ, паляпшэнні ўмоваў працы няўрадавых арганізацый, гарантый для жыхароў, да прыкладу, студэнтаў, свабода якіх абмяжоўваюцца», - сказаў палітык.

Усе чаканні, па словах К.Садаўскаса, адпавядаюць высновам Рады ЕЗ па знешніх адносінах. «Гэта тыя жа 5 умоваў: адсутнасць палітвязняў, супрацоўніцтва з АБСЕ па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства, свабода СМІ, паляпшэнне ўмоваў для няўрадавых арганізацый і прагрэс у сферы свабоды сходаў».

«Трэба выразна даць зразумець, калі Беларусь робіць прагрэс, мы гатовыя працягнуць ёй руку. Магчыма, праз месяц атрымаецца пачаць дыялог па пытаннях захавання правоў чалавека. Камісія ўжо гатовая да дыялогу па энергетыцы, мытных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя. Магчымыя тэхнічныя дыскусіі і па іншых пытаннях. Абмяркоўваецца магчымасць падтрымаць гэты дыялог тэхнічнай дапамогай. Калі ўмовы дазволяць, то праз месяц зможам прапанаваць асігнаванні з бюджэту ЕЗ. Павялічыць гадавую суму з 5-ці да 10-ці мільёнаў еўра. Але калі Беларусь будзе ісці па шляху дэмакратызацыі, усебакова ўключыцца ў працэс супрацоўніцтва з ЕЗ», - сказаў кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Літве.

Як зваротны крок у адказ на крокі Беларусі, па меркаванні К.Садаўскаса, можа разглядацца і спрашчэнне візавага рэжыму, але ён лічыць, што «у цяперашні час трэба выкарыстоўваць існуючую гнуткасць візавай сістэмы».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках