26 снежня 2024, Чацвер, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Шыла зноў апынуўся ў санчастцы

У незаконна забранага ў войска моладзевага лідэра Івана Шылы зноў паўсталі праблемы са здароўем.

Як паведамляе сайт «Маладога фронту», актывіст «Маладога фронту» захварэў на атыт. У хуткім часе вайсковы суд будзе разглядаць скаргу Івана Шылы аб прызнанні ягонага прызыву ў войска незаконным.

Нагадаем, што 28 студзеня ў Менску былі схопленыя і адпраўленыя ў войска моладзевыя лідэры Франак Вячорка і Іван Шыла. У той жа дзень быў затрыманы актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук. Яго адправілі служыць у транспартныя войскі.

19 лютага Іван Шыла быў дастаўлены ў Лепельскую лякарню з-за праблем са спіной. Болі ў спіне маладафронтаўца непакоілі яшчэ да прызыву.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках