29 верасня 2024, Нядзеля, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бізнэсмэнаў масава канфіскуюць кватэры

11

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі наклаў арышт на 27 кватэраў, якія належаць дырэктару прыватнай фірмы.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у КДК.

«Накладзены арышт на 27 кватэраў у жылым доме ў Менску, якія належаць дырэктару прыватнай фірмы, у дачыненні да якога ўзбуджаная крымінальная справа», - паведамілі ў камітэце.

Пры гэтым там ўдакладнілі, што ДФР КДК узбудзіў крымінальныя справы ў дачыненні да дырэктараў двух прыватных фірмаў, якія пры рэалізацыі нафтапрадуктаў ухіліліся ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры - на суму больш за Br10 млрд.

«Кватэры арыштаваныя ў кошт пакрыцця шкоды, прычыненай дзяржаве. Акрамя гэтага, накладзены арышт на грашовыя сродкі ў суме больш з Br1 млрд», - удакладнілі ў КДК.

Паводле словаў суразмоўцаў агенцтва, у межах гэтай крымінальнай справы прыпынілі аперацыі па разліковых рахунках 10 ілжэпрадпрыймальніцкіх структураў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках