24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС узбуджае крымінальныя справы супраць рэвізораў

2

Праваахоўныя органы ўзбудзілі некалькі крымінальных спраў у адносінах супрацоўнікаў рэвізорскага апарата шэрагу ведамстваў.

Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Эдуард Нікіцін, піша «Інтэрфакс».

«Узбуджана некалькі крымінальных спраў па пытаннях нядобрасумленнага выканання сваіх абавязкаў супрацоўнікамі рэвізорскага апарата. Таксама ўзбуджаная крымінальная справа ў адносінах кіраўніцтва аднаго буйнога прадпрыемства за незаконны ціск на рэвізора з мэтай змянення выяўленых парушэнняў», - паведаміў Э.Нікіцін.

Па ягоных словах, у сувязі з уступленнем у сілу ўказу N689 ад 19 снежня 2008 года «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні кантрольнай і нагляднай дзейнасці ў Беларусі», які фактычна ўводзіць паўгадавы мараторый на правядзенне планавых праверак, з'явіліся меркаванні, што праваахоўныя органы нічога не будуць правяраць і не маюць на гэта права.

У дадзенай сувязі ён паведаміў, што адно з міністэрстваў «двойчы адмовіла МУС у праверцы аднаго са сваіх прадпрыемстваў».

«Нам два разы адмовілі правесці рэвізію, каб праверыць інфармацыю аб тым, што адна са сваячак супрацоўніка міністэрства з 2004 года не працуе на прадпрыемстве, але рэгулярна атрымлівае заробак», - паведаміў Э.Нікіцін.

Па ягоных словах, «у міністэрстве сваю адмову матывуюць указам Лукашэнкі».

У сваю чаргу начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Беларусі Аляксандр Ракевіч адзначыў, што ў органах пракуратуры ёсць нараканні на працу рэвізійных службаў. Па ягоных словах, у 2008 годзе Генпракуратурай была ўзбуджаная крымінальная справа ў адносінах начальніка кантрольна-рэвізійнага аддзела аднаго з міністэрстваў за службовую падробку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках