24 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній працуе ў адну зьмену

8

Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній вымушаны скараціць вытворчасць прадукцыі з-за эканамічнага крызісу.

«Загрузка нашага прадпрыемства істотна зьнізілася, -- распавядае супрацоўнік адміністрацыі прадпрыемства Іван Клімовіч. -- Маем праблемы са спажыўцамі прадукцыі ня толькі ва Ўкраіне і Расеі, але і ў Беларусі таксама».

Суразмоўца паведаміў, што Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній вырабляе абсталяваньне для прадпрыемстваў машынабудаваньня. Раней асноўнымі напрамкамі экспарту былі краіны СНД і Балтыі, -- перадае «Радыё Свабоды».

Цяперашнія магутнасьці дазваляюць заводу вырабляць у год 9 камплектаў аўтаматычных ліній і больш як 50 адзінак унівэрсальных станкоў. Для гэтага на працу нанята больш як тысяча спэцыялістаў.

Аднак цяпер у тутэйшых рабочых няма цьвёрдай пэўнасьці, ці будзе ў іх праца і заробак.

«Поўная невядомасьць і ў кіраўніцтва таксама, -- кажа токар Віктар Царук. -- Самі разумееце: ніхто ня ведае, што будзе нават у лютым. У калектыўнай дамове запісана, што калі адміністрацыя ня здольная забясьпечыць працу, то адпускае працаўнікоў на дзьве траціны заробку. Але ці доўга змогуць гэта выконваць?»

Паказальна, што цяперашні крызіс – ня першы ў гісторыі «Баранавіцкага заводу аўтаматычных ліній». Тры гады таму завод выратавала ад банкруцтва далучэньне да Беларускай чыгункі. Але ўжо летась ён зноў трапіў у фінансавую запазычанасьць перад бюджэтам — ня выплаціў па падатках больш як мільярд рублёў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках