27 снежня 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ваенкомаце прызналіся, што ім быў дадзены загад адправіць Хведарука ў войска

13

Бацькі Зьмітра Хведарука зьбіраюць дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, што Зьміцер Хведарук адпраўлены ў войска незаконна.

Бацькі гвалтоўна забраннага ў войска актывіста «Маладога фронту» дагэтуль на маюць на рухах вынікаў медычнага агляду Зьмітра. Зараз яны разам з супрацоўнікіі каледжа, дзе навучаецца маладафронтавец, зьбіраюць дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, што Зьміцер Хведарук адпраўлены ў войска незаконна.

Бацька Зьмітра, Аляксандр Хведарук атрымаў даведку са шпіталя №9 наконт траўмы галавы, якую атрымаў Зьміцер у сьнежні мінулага году, калі быў жорстка зьбіты спэцназаўцамі падчас акцыі «За незалежэную Беларусь!». Згодна агульнаму палажэньню Мінабароны і Мінздравааховы за такую хваробу прадугледжана адтэрміноўка на 3 гады.

Учора ваенкамат наведаў юрыст Беларускага біблійнага каледжу, куды паступіў у гэтым годзе Зьміцер. Ен даводзіў супрацоўнікам ваенкамата,што пратэрмінаваная ліцэнзія (Зьмітра пазбавілі адтэрміноўкі па вучобе з-за таго, што ў гэты час каледж пратэрмінаваў ліцэнзію) яшчэ не пазбаўляе навучальную ўстанову статусу і што Зьміцер законна іх вучань. На што супрацоўнікі ваенкамата разьвялі рукамі і сказалі, што фармальна ен правы, але яны выконвалі загад.

Таксама есьць зьвесткі, што падчас знаходжаньня ў ізалятары і на наступны день у ваенкамаце (2 дні) Зьмітра не кармілі, а таксама хлапец быў моцна зьбіты ў ваенкамаце. У вайсковай частцы яго бачылі з гематомамі на руках.

Сувязі са Зьмітром Хведаруком няма, таму дазнацца, у якім стане хлапец зараз, практычна немагчыма.

Нагадаем, што ў канцы студзеня Зьмітра Хведарука затрымалі афіцэры міліцыі і КДБ. Хлопца прывезьлі ў ваенкамат, а адтуль у міліцыю. Зьмітру паведамілі, што ён мусіць адсядзець 10 сутак арышту за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня. Праз суткі хлопца адвезьлі ў паліклініку, дзе прымусілі здаць аналізы, і на наступны дзень адвезьлі ў вайсковую частку ў Жодзіна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках