25 снежня 2024, Серада, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто пойдзе ў адміністрацыю Лукашэнкі – Мілінкевіч ці Карніенка?

8

Першае паседжанне грамадска-кансультацыйнага савета, створанага пры адміністрацыі прэзідэнта, праходзіць сёння ў Палацы рэспублікі.

У склад савета, які ўзначаліў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, увайшлі старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, ганаровы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч, кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, ганаровы старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа.

Дагэтуль невядома, ці будзе на паседжанні Савета прадстаўнік руху «За Свабоду». Па словах намесніка старшыні руху Віктара Карніенкі, рада Руху яшчэ не вырашала гэтага пытання. Аднак існуе думка, што замест Аляксандра Мілінкевіча туды павінен ісці Карніенка.

Гэта Мілінкевіч пацвердзіў у інтэрв'ю «Еўрарадыё». Аднак пасля першапачатковага тэлефанавання кіраўніку руху «За Свабоду» з адміністрацыі Лукашэнкі больш на сувязь з ім ці з яго калегамі ніхто не выходзіў і запрашэння не дасылаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках