5 лiстапада 2024, aўторак, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка нечакана адляцеў у Арменію

24

Толькі ўчора было абвешчана аб магчымасці візіту Аляксандра Лукашэнка ў Арменію, а сёння ён ужо паляцеў у Ерэван.

«Дамоўленасць аб гэтым візіце была дасягнутая падчас нядаўняй тэлефоннай гутаркі лідэраў дзвюх краін», - паведамілі БелТА у прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Нагадаем, што гутарка адбыўся толькі ўчора. Так што візіт можна лічыць паспешлівым.

Як паведамляецца, праграмай прадугледжаныя сустрэчы беларускага кіраўніка з кіраўніцтвам Арменіі, прадстаўнікамі справавых колаў. На перамовах у цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца актуальныя пытанні двухбаковых адносінаў, перш за ўсё, развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам уплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, а таксама пытанні ўзаемадзеяння краін у межах інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы.

Адмысловую ўвагу плануецца надаць умацаванню міжрэгіянальных сувязяў, супрацоўніцтву ў энергетычнай сферы, удзелу Беларусі ў рэалізацыі некаторых дзяржаўных праграм па развіцці эканомікі Арменіі, наладжванню прамысловай кааперацыі, развіццю турызму і культурных сувязяў паміж двума народамі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках