27 снежня 2024, Пятніца, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Мы не ставілі ўльтыматум афіцыйнаму Менску

«Інфармацыя, размешчаная ў штодзённіку «Wprost» пра тое, што напярэдадні з'езду Саюза палякаў Беларусі МЗС Польшчы перадаў Беларусі ўльтыматум, не адпавядае рэчаіснасці», - заявіў МЗС Польшчы.

Па інфармацыі «Wprost», перададзены па дыпламатычных каналах ультыматум заключаўся ў тым, што Аляксандр Лукашэнка атрымае запрашэнне на саміт ЕЗ у Празе пры ўмове, што беларускія ўлады не будуць перашкаджаць правядзенню запланаванага на 15 сакавіка з'езда непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.

У заяве МЗС кажацца таксама, што «у апошні час беларуска-польскія стасункі маюць добрую дынаміку, абмяркоўваецца шырокі спектр пытанняў, у тым ліку гаспадарчыя праблемы, візы, пытанні нацыянальных меншасцяў, у тым ліку і справа СПБ, а таксама адносіны Беларусь – Еўразвяз, асабліва ўдзел беларусаў ва Усходнім партнёрстве».

Міністэрства адзначае, што ў гэтых стасунках ёсць і «цяжкія пытанні», якія абодва бакі «імкнуцца вырашаць у духу кампрамісу і ўзаемаразумення».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках